БЕЛ Ł РУС

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў

20.04.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Цяпер той у ізалятары.

Затрыманне кіроўцы. Скрыншот відэа: МУС

Увечары 19 красавіка ў Пружанах ДАІ хацела спыніць кіроўцу Renault, але той праігнараваў сігнал і працягнуў ехаць. Машына ДАІ адправілася яго пераследаваць, паведамляе МУС.

У нейкі момант пагоні міліцыя пачала страляць з табельнай зброі.

За стырном Renault сядзеў 41‑гадовы жыхар Пружан — п'яны і без правоў (ён ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы).

Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку, а кіроўцу — у ізалятар часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула