БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце

20.04.2026 / 17:47

Nashaniva.com

З ёй гуляе Стася Гліннік.

Скрыншот відэа

Святлана Ціханоўская апублікавала відэа, як гуляе ў папулярны цяпер падэл. 

«На выходных з камандай рыхтаваліся да новага працоўнага тыдня. Разам паспрабавалі нашумелы падэл. Шчыра скажу: зразумела, чаму так шмат бачу сярод беларусаў гэтага віду спорту», — піша Ціханоўская.

Яна дадае, што любіць бавіць час з камандай. «Бо менавіта ў такіх простых рэчах і нараджаецца сапраўдны камандны дух».

Падэл вельмі падобны да тэніса. Але ў яго гуляюць на корце, меншым, чым для тэніса, і карацейшымі ракеткамі з цвёрдым пакрыццём. Мяч можа адскокваць ад сцен (як у сквошы). Звычайна гуляюць у фармаце «два на два».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула