Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?
Сённяшняй ноччу ў Беларусі замаразкі да -4°C ахапілі захад і поўдзень краіны.
Паводле звестак канала @nadvorie, мінулая ноч прайшла пад уплывам халодных паветраных мас. Самая непрыемная сітуацыя была ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны, дзе слупок тэрмометра ўпэўнена сышоў у «мінус».
Тэмпературны мінімум быў зафіксаваны на станцыі «Палеская» — там паветра астудзілася да -4.1°C.
Замаразкі назіраліся ў Драгічыне (-3.2°C), Ганцавічах (-2.7°C) і Пінску (-2.6°C).
На захадзе краіны, у раёне Пружан і Ваўкавыска, тэмпература вагалася ад -1.6°C да -1.9°C.
Заўтра надвор’е яшчэ пагоршыцца. Паводле канала @nadvorie, у Беларусь ідзе цыклон «Н»: будзе яшчэ больш ветрана, да таго ж у чацвер магчымыя ападкі з ледзянымі крупамі.
Таксама стане халадней: тэмпература складзе ад +5 да +9°С. Хуткасць ветру — 10—15 м/с, ён можа ўзмацняцца парывамі да 20 м/с.