Ад былога ўласніка кватэры застаўся доўг — цяпер яго трэба аплаціць пакупніку?
Адвакат раіць, як дзейнічаць у такой сітуацыі.
Фота: сацсеткі
Хто павінен аплаціць доўг, які застаўся ад былога ўласніка кватэры?
«У былога ўласніка кватэры застаўся доўг перад старшынёй кааператыву ў памеры 340 рублёў (за два гады). Ці мае права старшыня кааператыва перакінуць гэты доўг на мяне?» — задала пытанне жанчына.
Галіна Камароўская, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, патлумачыла:
«Старшыня кааператыва не толькі мае права, але і абавязаны спагнаць доўг з вас. Таму што перад кааператывам абавязаны вы — як новы ўласнік».
Што рабіць у гэтай сітуацыі?
Заплаціць кааператыву. Калі вы будзеце аспрэчваць доўг, старшыня звернецца па выканаўчы надпіс натарыуса або ў суд. І тады акрамя 340 рублёў прыйдзецца аплаціць яшчэ і судовыя выдаткі (да тысячы рублёў).
Спагнаць грошы з прадаўца. Пасля таго як вы аплаціце доўг кааператыву, вы маеце права спагнаць гэтую суму з таго, хто прадаў вам кватэру і не папярэдзіў пра наяўнасць доўгу.