БЕЛ Ł РУС

Украіна скончыла рамонт нафтаправода «Дружба»

21.04.2026 / 18:46

Nashaniva.com

Пасля гэтага Зяленскі чакае разблакавання крэдыту ЕС на 90 млрд еўра для краіны.

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна скончыла рамонт нафтаправода «Дружба».

«Як і было вызначана ў камунікацыі з Еўрасаюзам, Украіна выканала рамонтныя работы на ўчастку нафтаправода «Дружба», які быў пашкоджаны расійскім ударам. Нафтаправод можа аднавіць функцыянаванне», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале, але дадаў, што «ніхто цяпер не здольны гарантаваць, што расійскія ўдары па інфраструктуры нафтаправода не паўторацца».

Прэзідэнт Украіны дадаў, што ў адказ яны чакаюць разблакавання крэдыту ЕС на 90 млрд еўра.

«Мы звязваем з гэтым разблакаванне Еўрапейскага пакета падтрымкі для Украіны, які ўжо быў ухвалены Еўрапейскім саветам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула