БЕЛ Ł РУС

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі

21.04.2026 / 22:13

Nashaniva.com

21 пакой, першая берагавая лінія, свой басейн і тэрасы.

Дом Le Renzo у Манака. Фота: агенцтвы нерухомасці

Мільярдэр Рынат Ахметаў, самы багаты чалавек Украіны, набыў раскошную пяціпавярховую кватэру ў самым прэстыжным новым комплексе Манака за 471 мільён еўра (554 мільёны даляраў). Гэта самая дарагая здзелка з жылой нерухомасцю ў гісторыі, паведамляе Bloomberg.

Кватэра на 21 пакой знаходзіцца на першай берагавой лініі ў комплексе Mareterra ў будынку Le Renzo. Яе плошча — каля 2500 квадратных метраў, не лічачы балконаў і тэрас з відам на Міжземнае мора. Ёсць таксама прыватны басейн, джакузі і як мінімум восем парковачных месцаў.

Гэты новы комплекс быў урачыста адкрыты прынцам Альбертам II у 2024 годзе і прыцягнуў звышбагатых інвестараў з усяго свету.

Кватэра набытая холдынгавай кампаніяй Ахметава System Capital Management (SCM). У праект Le Renzo Ахметаў інвеставаў яшчэ ў 2021 годзе.

Рынат Ахметаў. Фота: Football.ua

Падрабязнасці здзелкі, якая была завершана ў 2024 годзе, сталі вядомыя толькі цяпер.

Агучаная цана робіць гэтую куплю самай дарагой вядомай здзелкай у гісторыі.

Чысты капітал 59‑гадовага Ахметава складае больш за 7 мільярдаў даляраў. Ён зарабіў на інвестыцыях у металургію, здабычу карысных выкапняў і энергетыку, а таксама ў нерухомасць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула