БЕЛ Ł РУС

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён

21.04.2026 / 23:39

Nashaniva.com

За год клуб паспеў вылецець спачатку з прэм’ер-лігі ў чэмпіёншып (другі дывізіён), а зараз за два туры да фінішу выбывае ў трэці дывізіён.

Фота: Plumb Images/Leicester City FC via Getty Images

У апошніх трох матчах «Лестэру», які ішоў на перадапошнім месцы ў другім дывізіёне, трэба было не толькі тройчы перамагчы, але і спадзявацца на асечкі канкурэнтаў.

Аднак сёння «Лестэр» згуляў унічыю з «Халам» 2:2, і ўсё, гэта вылет.

Soccerstand.com

У 2016 годзе «Лестэр» сенсацыйна выйграў англійскую прэм’ер-лігу. Перад пачаткам сезона каэфіцыент на перамогу «Лестэра» ў букмекераў складаў 5000 да 1.

Сенсацыйнасць была ў тым ліку ў тым, што з 1993 года чэмпіянат Англіі выйгравалі толькі «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Арсенал» і «Чэлсі» — клубы «вялікай чацвёркі». Толькі ў 1995 годзе выпадкова зацясаўся «Блэкберн», зараз такі ж бедалага ў чэмпіёншыпе, які займае чацвертае месца з канца і можа таксама вылецець у трэці дывізіён.

У сезоне 2022‑2023 «Лестэр» ужо пакідаў прэм’ер-лігу, праз год заняў першае месца ў чэмпіёншыпе, але ў мінулым маі зноў пакінуў прэм’ер-лігу. У гэтым сезоне ў чэмпіёншыпе ў «Лестэра» былі знятыя шэсць балаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула