БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху

22.04.2026 / 06:44

Nashaniva.com

Выступ у Ізраілі не быў запланаваны і стаў імправізацыяй.

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей нечакана выступіў на сцэне падчас цырымоніі запальвання факелаў у гонар Дня незалежнасці Ізраіля.

Мілей далучыўся да артыстаў і выканаў песню «Libre» («Свабодны»), уключаную ў праграму.

Выступ не быў запланаваны і стаў імправізацыяй. У межах візіту ў Ізраіль аргенцінскі прэзідэнт наведаў Сцяну Плачу і падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам і ў галіне штучнага інтэлекту, а таксама аб запуску прамых авіярэйсаў у Буэнас-Айрэс.

У 1980‑я ў юнацтве ў Мілея быў свой гурт «Эверэст», які спецыялізаваўся на выкананні кавераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула