БЕЛ Ł РУС

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

22.04.2026 / 06:58

Nashaniva.com

«Гэта, безумоўна, адна з самых маштабных карэкцый цэн, якія мы праводзілі за вельмі доўгі час», — сказаў гендырэктар кампаніі-вытворцы.

Фота: Chris Ratcliffe/Bloomberg via Getty Images

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведаміў Bloomberg Го Міа Кіят, генеральны дырэктар малазійскай кампаніі Karex Bhd., якая вырабляе прэзерватывы Durex, One і Carex.

«Гэта, безумоўна, адна з самых маштабных карэкцый цэн, якія мы праводзілі за вельмі доўгі час», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, рост цэн адбудзецца на працягу двух—трох месяцаў праз павелічэнне вытворчых выдаткаў на 25—30%, выкліканага дэфіцытам хімічных рэчываў, атрыманых з нафты, а таксама ростам кошту на сыравіну, што паўплывала на ўвесь ланцужок паставак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула