БЕЛ Ł РУС

У расійскай Сызрані пад’езд дома абрынуўся пасля атакі дронаў

22.04.2026 / 07:21

Nashaniva.com

З-пад завалаў выратаваныя чатыры чалавекі.

Пад’езд жылога шматкватэрнага дома ў Сызрані абрынуўся ў выніку атакі дронаў, паведаміў губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядорышчаў.

«У выніку атакі беспілотнікаў УСУ ў Сызрані часткова абрынуўся пад’езд. На месцы працуюць пошукава-выратавальныя атрады», — напісаў ён.

З-пад завалаў, паводле слоў кіраўніка рэгіёна, выратаваныя чатыры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Атака БПЛА на Самарскую вобласць працягваецца, папярэдзіў Фядорышчаў.

Потым яшчэ адзін дрон рэзнуўся ў іншы дом у Сызрані.

Фота: Mash

Паводле даных Mash, пажар успыхнуў у кватэры на шостым паверсе, яго патушылі. Абломкі беспілотніка закранулі аўтамабілі каля дома, два з іх згарэлі. Людзей эвакуявалі, ратавальнікі шукаюць пацярпелых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула