БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга, што расказвае пра мастацтва праз катоў

22.04.2026 / 07:41

Nashaniva.com

Мастачка Юлія Стратовіч выпусціла беларускую версію ўласнай кнігі «Cat Art Story. Ад першабытнага мастацтва да сімвалізму», якая дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва, піша Reform.news.

Гэта двухмоўная кніга для дзяцей 5—12 гадоў. На кожнай старонцы чытачы знойдуць апісанні па-ангельску і па-беларуску, а таксама выявы здабыткаў мастацтва ад наскальных малюнкаў да твораў эпохі сімвалізму ў арыгінальнай і кацінай версіях. Кніга расказвае пра мастацкія стылі і прапаноўвае дзецям выканаць інтэрактыўныя заданні для большай уцягнутасці.

Беларуска-ангельскае выданне «Cat Art Story», гэта ўжо трэцяя версія кнігі. Раней выходзілі гішпанская і польская версіі (таксама двухмоўныя).

Над беларускамоўнай кніга працавалі таксама: рэдактарка Аліна Мрый і дызайнерка Наста Кавальчык.

Набыць кнігу можна на міжнароднай платформе Amazon.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула