БЕЛ Ł РУС

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»

22.04.2026 / 07:57

Nashaniva.com

Зневажаў Салаўёў на італьянскай мове.

Уладзімір Салаўёў, скрыншот відэа

Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні даручыў выклікаць расійскага пасла Аляксея Парамонава, каб выказаць афіцыйны пратэст, паведамляе «Дождь» са спасылкай на агенцтва ANSA.

Учора ў эфіры «Соловьёв Live» Уладзімір Салаўёў на італьянскай мове назваў Джорджу Мелоні «шл**ай» і «фашысцкай нечысцю», бо яна «здрадзіла Трампу, якому клялася ў вернасці». Пазней гэтыя словы заўважылі і буйныя італьянскія медыя.

«Я лічу сваім абавязкам запатрабаваць ад расійскага пасольства ў Італіі, якое часта робіць заявы, дыстанцыявацца ад гэтых слоў і тону», — заявіў міністр абароны Італіі Гвіда Кразэта.

Сам жа расійскі пасол заявіў, што італьянскія дыпламаты «ў чарговы раз трапілі ў штангу»: «Ніводнаму разумнаму разважнаму чалавеку ніколі не прыйшло б у галаву ўспрымаць выключна асабістыя эмацыйныя прыватныя ацэнкі каго б там ні было як афіцыйную заяву ўрада той ці іншай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула