БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Нафтаправод «Дружба» зноў функцыянуе

22.04.2026 / 10:28

Nashaniva.com

Рамонтныя працы завершаныя.

Фота: John Guillemin / Bloomberg via Getty Images

Нафтаправод «Дружба», па якім расійская нафта паступае ў Еўропу, зноў гатовы да эксплуатацыі. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, рамонтныя работы на ўчастку трубы, пашкоджаным у студзені ў выніку расійскага ўдару, закончаныя.

Зяленскі таксама адзначыў, што Украіна звязвае транзіт нафты ў краіны Еўрапейскага Саюза з разблакаваннем прызначанага для яе шматмільярднага крэдыту. Раней Венгрыя і Славакія блакавалі выплату гэтых сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула