Даляр апусціўся да 2,81 рубля
На таргах у Мінску 22 красавіка амерыканская валюта знізілася на 2,33 капейкі да 2,8108 рубля.
Так мала даляр каштаваў у маі 2023 года.
У пачатку 2026 года ён быў 2,9047 рубля, некалькі разоў падымаўся вышэй за тры рублі і апускаўся, а 16 красавіка быў мінімум гэтага года — 2,8193.
А ў канцы лістапада 2024 года, яго курс наогул сягаў 3,5951 рубля.
Еўра сёння апускаецца на 5,27 капейкі да 3,2725 рубля, расійскі рубель расце на 0,93 капейкі да 3,7505 за 100 адзінак.