БЕЛ Ł РУС

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа

22.04.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Скарэктаваць яго стаўленне дапамаглі ўдары ЗША па Іране.

Трамп і Карлсан на мітынгу ў Арызоне ў падтрымку будучага прэзідэнта за пяць дзён да выбараў, 31 кастрычніка 2024 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Блогер Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа. «Ведаеш, гэта будзе мучыць нас яшчэ доўга. Мяне — дакладна, і я хачу сказаць, што мне шкада, што я ўводзіў людзей у зман. Гэта было ненаўмысна», — сказаў журналіст Такер Карлсан у размове са сваім братам Баклі Карлсанам, былым спічрайтарам Трампа.

«Ты, я і ўсе астатнія, хто яго падтрымліваў — ты пісаў яму прамовы, я вёў за яго кампанію — мы, безумоўна, у гэтым замяшаныя», — заявіў Такер Карлсан, дадаўшы, што «недастаткова проста сказаць: «Ну, я перадумаў» або: «О, гэта дрэнна. Я атрасаю рукі»».

Карлсан у 1999 годзе называў Трампа «самым агідным чалавекам на планеце», але ў 2016, перад першымі выбарамі, заклікаў успрымаць Трампа сур’ёзна, а ў 2024 годзе стаў яго актыўна падтрымліваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула