БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

22.04.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 23—25 красавіка.

Фота: Times.by

У чацвер у многіх раёнах краіны невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.

Уначы +1…+7°С, максімальная ўдзень ад +6°С на паўночным усходзе да +15°С на паўднёвым захадзе.

У пятніцу, 24 красавіка, удзень месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер удзень месцамі моцны парывісты.

Уначы -3…+3°С, максімальная ўдзень +7…+14°С.

У суботу ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы.

Уначы -2…+5°С, максімальная ўдзень ад +9°С на паўночным усходзе да +17°С на паўднёвым захадзе.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула