Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу
Прычына смерці Максіма Бахціна невядомая.
Фота: Новы дзень
Памёр кіраўнік унітарнага прадпрыемства «Рагачоўскі МКК-сэрвіс» — кіроўная кампанія холдынга «МКК-АГРА» Максім Бахцін, паведаміла дзяржаўнае выданне «Новы дзень».
Кіраўніку прадпрыемства было 28 гадоў. Прычына смерці не называецца.
Пасаду дырэктара УП «Рагачоўскі МКК-сэрвіс» Максім Бахцін займаў з 2025 года. Да гэтага ён працаваў на розных пасадах на Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце.
Максім Бахцін на фота справа
У мінулую суботу Максім Бахцін браў удзел у рэспубліканскім суботніку.