У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі
У падмаскоўным пасёлку Бальшавік Серпухаўскага раёна РФ за смеццевымі бакамі знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі. На ім — сляды гвалтоўнай смерці — шматлікія колатыя і рэзаныя раны.
Паводле папярэдніх звестак, дзіця нарадзілася раней за тэрмін, а роды, імаверна, праходзілі без удзелу медыкаў, пішуць блізкія да сілавікоў расійскія тэлеграм-каналы.
На целе дзяўчынкі знойдзены колата-рэзаныя пашкоджанні.
Паліцыя шукае яе маці, вывучаюць запісы з камер відэаназірання каля кантэйнернай пляцоўкі.