БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку паказалі магчымасці дронаў

22.04.2026 / 12:57

Nashaniva.com

ДТСААФ здольны разгарнуць падрыхтоўку аператараў дронаў у любым пункце краіны.

Фота: БелТА

Аляксандру Лукашэнку падчас наведвання Мінскага аэраклуба ДТСААФ прадэманстравалі магчымасці сучасных дронаў і навыкі іх аператараў, піша БелТА.

Дрон-рэйсінг — адзін з новых напрамкаў дзейнасці для ДТСААФ, але ён вельмі актыўна развіваецца. За мінулы год па краіне адкрыта 15 секцый. Навучальныя класы па дрон-рэйсінгу забяспечаныя сучасным абсталяваннем, у тым ліку камп’ютарнымі трэнажорамі з джойсцікамі для асваення базавых навыкаў пілатавання, а таксама «кубам» — спецыяльна абсталяванай прасторай для практычных палётаў на пачатковым этапе навучання, якая гарантуе бяспеку аператара і захаванасць дрона.

Хуткасць дрона дасягае каля 200 км/г. Яны здольныя філігранна манеўраваць, аблятаючы розныя перашкоды нават у замкнёнай прасторы.

Лукашэнку запэўнілі, што ДТСААФ здольны разгарнуць падрыхтоўку аператараў дронаў у любым пункце краіны. За мінулы год было падрыхтавана каля 250 аператараў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула