БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ на Кульман у Мінску пасля сутыкнення перакулілася аўто

22.04.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Удзень 22 красавіка на вуліцы Кульман у Мінску адбылася аварыя. Ад удару адзін з аўтамабіляў перакуліўся на дах.

Усе фота: «Звязда»

Паводле інфармацыі ДАІ, сутыкненне адбылося каля будынка №31. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, 36‑гадовая кіроўца «Kia» пачала перастраенне, але не пераканалася ў бяспецы манеўру. У выніку машына сутыкнулася з аўтамабілем, што ехаў у спадарожным кірунку. Ад удару «Kia» перакулілася.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула