У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля
Як паведамляе Следчы камітэт, 20 красавіка ў бальніцу звярнулася 18‑гадовая дзяўчына з прыкметамі таго, што яна ўжо нарадзіла. Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі выехалі туды, дзе яна жыла, і знайшлі ў пакеце цела немаўляці з цялеснымі пашкоджаннямі.
Здымак ілюстрацыйны
Цяпер следчыя высвятляюць усе дэталі таго, што адбылося: аднаўляюць паслядоўнасць падзей, умовы, у якіх знаходзілася дзяўчына, і магчымыя прычыны трагедыі.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: правялі агляд, зафіксавалі ўсе сляды, апыталі сведкаў і прызначылі экспертызы, каб дакладна вызначыць прычыну смерці.
Чытайце таксама:
На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі
У Магілёўскай вобласці зафіксаваныя два смяротныя выпадкі атручвання алкаголем — па пяць праміле