БЕЛ Ł РУС

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ

22.04.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Шмат гадоў запар КПП Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка адкрываецца на некалькі дзён у перыяд Радаўніцы. Туды з'язджаюцца сваякі памерлых жыхароў вёсак, адселеных пасля чарнобыльскай катастрофы, каб ушанаваць іх памяць і прывесці ў парадак магілы. Некаторыя пасля прыбірання наведваюць некалі родныя мясціны: дамы, школу, якія цяпер закінутыя. Падрабязнасці — у фотарэпартажы фатографа выдання «Анлайнер» Віктара Драчова.

Беспрапускны рэжым у гэтыя дні дзейнічае з восьмай раніцы да пятай вечара. А палове дзявятай раніцы ў першай ад КПП вёсцы Дронькі ўжо сабралася каля дзясятка машын. Пры гэтым многія адзначаюць: з года ў год колькасць «гасцей» у запаведніку змяншаецца: нехта не можа прайсці такі шлях з-за ўзросту або хваробаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

Але тыя, хто ўсё ж дабраўся да запаведніка, адразу прыступаюць да прыбірання могілак ад леташняга лісця, падфарбоўваюць агароджы. Былыя жыхары вёскі Дронькі Таццяна Цішчанка (на фота ў сінім паліто) і яе ўнук Кірыл зазірнулі ў сваю былую хату, хоць назваць яе рэшткі хатай даволі цяжка.

 

 

 

Наталля Купрэйчык са сваёй дачкой Юляй не толькі паказала карэспандэнтам сваё былое жыллё, але нават знайшла ў ім некалькі фотаздымкаў свайго дзяцінства — вялікая ўдача, што ад іх яшчэ нешта засталося.

 

 

Пасля таго журналісты пераехалі ў вёску Аравічы. Там экскурсію па мясцовай сярэдняй школе праводзіць яе былая вучаніца Ганна Навуменка. Ганна ўспамінае: піянерскі атрад, у якім яна была, насіў імя першай савецкай жанчыны-касманаўткі Валянціны Церашковай.

 

 

А вось вёска Краснаселле: на «зямлі» можна сустрэць статак коней, якіх шмат гадоў разводзяць навукоўцы запаведніка, а «з неба» — дакладней, з назіральнай вышкі — убачыць саркафаг чацвёртага блока Чарнобыльскай АЭС. Менавіта там у 1986 годзе прагрымеў страшны выбух.

Чытайце таксама:

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя

На Радаўніцу могілкі ў адселеных чарнобыльскіх вёсках можна наведваць без пропуску

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы

Каментары да артыкула