Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін, маўляў, гатовы сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім, але толькі на самым заключным этапе перамоў.
Фота: Contributor / Getty Images
«Галоўнае — мэта сустрэчы. Для чаго сустракацца? Пуцін казаў, што ён гатовы сустрэцца ў Маскве ў любы момант. Галоўнае, каб было дзеля чаго сустракацца, і галоўнае, каб сустрэча была выніковай, і яна можа быць толькі для таго, каб фіналізаваць дамоўленасці», — адзначыў Дзмітрый Пяскоў.
Раней стала вядома, што Украіна звярнулася да Турцыі з просьбай пасадзейнічаць у арганізацыі такой сустрэчы:
«Мы звярнуліся да турэцкага боку наўпрост, — заявіў журналістам у Кіеве міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.— Але, калі такую сустрэчу арганізуе якая-небудзь іншая сталіца — акрамя Масквы і Беларусі — мы возьмем у ёй удзел».
Чытайце таксама:
Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным
Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі