Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце
Іспанскі галоўны трэнер зборнай Беларусі Нікалас Альварада намінаваны на званне «Найлепшы трэнер» 2025 года ў пляжным футболе.
Нікалас Альварада. Фота: abff.by
Канкурэнтамі трэнера беларускай каманды будуць галоўны трэнер зборнай Італіі Эміліяна Дэль Дука і Алан Кавальканці, які ўзначальвае жаночую зборную Партугаліі.
Пераможцы ўсіх намінацый «Зорак пляжнага футбола» стануць вядомыя 21 мая.
У мінулым годзе Нікалас Альварада прывёў беларусаў да срэбра чэмпіянату свету, а таксама да бронзы Еўралігі.
Цяпер зборная Беларусі па пляжным футболе займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу. Наперадзе яе толькі Бразілія, Італія, Расія і Партугалія.
Чытайце таксама:
НАК вызначыў найлепшых беларускіх спартсменаў і трэнераў 2025 года
На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі