БЕЛ Ł РУС

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

23.04.2026 / 00:04

Мікола Бугай

З аднаго боку, чыста расійскі сюр: нібыта-камуніст б’е трывогу, што краіне пагражае паўтор рэвалюцыі. З другога боку, яўныя прыкметы, што палёным запахла не толькі ў Туапсэ, але ў Маскве.

Уладзімір Пуцін на цырымоніі ў Крамлі, 23 красавіка 2026. Kristina Solovyova/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў выказаў здзіўленне наконт добразычлівай рэакцыі Крамля на відэаролік расійскай поп-зоркі Вікторыі Боні, у якім яна раскрытыкавала ў тым ліку блакіроўкі інтэрнэту і папярэдзіла пра рост незадаволенасці людзей.

«Калі вы тэрмінова не скарэктуеце прынцыповым чынам курсу, то ўвосень нас можа чакаць тое, што здарылася ў лютым 1917-га», — заявіў Зюганаў у эфіры канала «Россія».

Варта толькі дадаць: калі спадар Трамп адкруціць уніз цэны на нафту, якія пасля бамбёжак Ірана ўзляцелі да нябёс у той самы момант, калі ў Расіі сталі сканчацца грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула