У найбліжэйшыя гадзіны ў Магілёве чакаецца шквал
У наступныя гадзіны ў Магілёве чакаецца шквалісты вецер і моцны дождж з крупамі. Магчымая навальніца, паведаміў тэлеграм-канал «Метэавайб».
На сёння ў Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.
Пераважна па ўсходняй палове — невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). Вецер паўночна-заходні, паўночны, парывісты, на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад +6°С па паўночным усходзе да +15°С па паўднёвым захадзе.
У Мінску без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 10—15%). Вецер паўночна-заходні, паўночны, моцны парывісты.
Тэмпература паветра раніцай +5..+8°С, днём +8..+10°С, увечары +4..+7°С.