Прынц Гары з неанансаваным візітам прыбыў у Кіеў
Пра гэта паведаміў брытанскі журналіст Крыс Шып, піша РБК-Украіна.
Гары таксама заявіў, што хоча «нагадаць людзям у сябе на радзіме і ва ўсім свеце, з чым даводзіцца сутыкацца Украіне, а таксама падтрымаць тых, хто кожную гадзіну кожны дзень выконвае неверагодную працу ў надзвычай складаных умовах».
Інфармацыі пра тое, колькі працягнецца візіт і з кім плануе сустрэцца Гары, на дадзены момант няма.
З пачатку вайны Гары быў ва Украіне двойчы — у красавіку і верасні 2025 года, і абодва візіты не былі анансаваныя.
Падчас паездак ён прадстаўляе фонд Invictus Games, які займаецца дапамогай у рэабілітацыі і рэсацыялізацыі вайскоўцаў, што атрымалі раненні падчас службы, нагадвае Бі-бі-сі.