У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г
Мацнейшы шквал зафіксаваны на метэастанцыі ў Слаўгарадзе падчас праходжання мезамаштабнай канвектыўнай сістэмы.
Парывы ветру дасягалі 29 м/с або 104 км/г, паведамляе тэлеграм-канал Метэавайб.
Такі вецер лёгка валіць дрэвы, рве лініі электраперадач і можа пашкодзіць дахі дамоў.
Небяспечная лінія шквалаў набліжаецца да Гомельскай вобласці. Беражыце сябе.
На сёння ў Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.
Моцны парывісты вецер будзе і ў наступныя дні.