БЕЛ Ł РУС

16‑гадовы падлетак перадаў кур’еру ашуканцаў больш за 10 тысяч рублёў, ратуючы бацькоў

23.04.2026 / 09:11

Nashaniva.com

На лінію 102 звярнулася 43‑гадовая мінчанка, якая паведаміла, што яе сын стаў ахвярай тэлефонных аферыстаў.

Падлетку ў месенджары патэлефанаваў ілжасупрацоўнік «Водаканала», паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Пад выглядам планавой замены лічыльнікаў ён пераканаў хлопца паведаміць коды з SMS. Адразу пасля гэтага з непаўналетнім звязаўся нібыта супрацоўнік праваахоўных органаў і паведаміў, што раней падлетак кантактаваў з ашуканцамі, і цяпер яго бацькам пагражае крымінальная адказнасць і вобшук.

Каб «уратаваць» сям’ю ад канфіскацыі зберажэнняў падчас вобшуку, хлопцу прапанавалі сабраць усе наяўныя грошы і перадаць іх кур’еру для дэкларавання.

Па ўказанні аферыстаў падлетак знайшоў дома бацькоўскія зберажэнні — больш за 10 000 рублёў — і перадаў іх невядомаму каля пад’езда.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу кур’ера — ім аказаўся 41‑гадовы жыхар Мінскага раёна. Пасля атрымання грошай ён выехаў у суседнюю краіну, дзе перадаў іх невядомаму.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула