БЕЛ Ł РУС

10‑гадовая школьніца перадала ашуканцам больш за 10 тысяч рублёў

23.04.2026 / 10:24

Nashaniva.com

На лінію 102 звярнуўся магілёвец: яго дзесяцігадовая дачка стала ахвярай тэлефонных ашуканцаў.

Дзяўчынцы ў месенджары патэлефанаваў ілжэправаахоўнік, які пагражаў пасадзіць яе маму ў турму. Каб гэтага пазбегнуць, неабходна было ўзяць усе зберажэнні з дому і перадаць кур’еру.

Школьніца спалохалася і аддала невядомаму сямейны сейф з больш чым 10 тысяч рублёў у эквіваленце, паведамляе магілёўская міліцыя.

Праваахоўнікі ўстанавілі асобу і затрымалі кур’ера. Ім аказаўся 17‑гадовы навучэнец абласнога каледжа, якога таксама падманулі злачынцы.

Спачатку яму прапанавалі памяняць дамафон і выманілі пашпартныя даныя, а затым пагражалі турмой яго маці.

Каб гэтага пазбегнуць, падлетак пагадзіўся выканаць заданне. Атрыманую скрыню ён захоўваў дома, чакаючы далейшых указанняў куратара. Міліцыянеры прадухілілі наступную перадачу і забралі ўсю суму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула