БЕЛ Ł РУС

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі

23.04.2026 / 11:29

Nashaniva.com

У Лідзе судзяць 37‑гадовую жанчыну за забойства.

Трагедыя адбылася ўвечары 15 студзеня, распавядае «Гродзенская праўда». Паводле матэрыялаў справы, жанчына піла разам з былым сужыцелем у сябе дома. Праз нейкі час мужчына пайшоў адпачыць у пакой, а жанчына засталася на кухні. Яна ў тыктоку ў стрыме размаўляла з іншым мужчынам.

Сужыцель пачуў размову, абурыўся і пачаў сварыцца з жанчынай. Тады лідчанка схапіла нож і ўдарыла мужчыну ў сэрца. Той памёр на месцы яшчэ да прыезду дапамогі.

Экспертыза паказала, што ў крыві забойцы было 2,41 праміле алкаголю.

Жанчына была ў афіцыйным шлюбе. Яе муж у гэты час працаваў у Расіі і не ведаў пра адносіны жонкі з іншым мужчынам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула