«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду
Адразу некалькі арганізацый прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі.
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду.
Гаворка пра блокі:
— «Ваш Голас» (лідар — Андрэй Колас, агулам 19 чалавек),
— «Наступ» (Лізавета Пракопчык, 13),
— «Хопіць баяцца!» (Таццяна Мартынава, 13),
— «Аб'яднаная грамадзянская платформа» (Мікалай Казлоў, 22),
— Рух «Воля» (Мікіта Забуга, 28),
— «Беларусы дзеі» (Юрый Зянковіч, 12).
Такое рашэнне Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў 16 красавіка, вынікае з абноўленых даных на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Раней паведамлялася, што на выбарах у КР чацвёртага склікання зарэгістраваныя 174 кандыдаты з заяўленых дзевяці выбарчых спісаў. Выбары пройдуць з 11 па 17 мая.