«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту
Заснавальнік Telegram Павел Дураў апублікаваў шансон «Свой жывы інтэрнэт», створаны з дапамогай штучнага інтэлекту.
Павел Дураў. Фота: durov / Instagram
У новай кампазіцыі гучыць абяцанне знайсці «жывы інтэрнэт».
Там такія словы:
Там, где резали вход, мы нашли свой обход.
У подъезда у нас говорят про VPN.
Малый, бабка, сосед — все теперь не боятся.
Если режут им свет, значит, будем пробиваться.
Пусть бумажный их страх — на замки, на засовы.
У народа в руках тонкий мост через слово.
Мы пройдем, мы пройдем через каждый запрет.
Мы найдем, мы найдем свой живой интернет.
Мальчик знает, я знаю, бабка знает путь.
Нас не выключить навечно, нас уже не повернуть.
«У 1990‑х я любіў ствараць свае музычныя трэкі ў праграмах накшталт FruityLoops. Цяпер адрадзіў гэта хобі на базе сучасных інструментаў», — распавёў Дураў.
Ён паабяцаў выкладваць і надалей ШІ-кампазіцыі «пад творчым псеўданімам Дурыковіч».