БЕЛ Ł РУС

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае

23.04.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў рэспектабельным навуковым часопісе, паказала, што чалавек можа атрымліваць істотную колькасць аднаго патрэбнага для мозгу вітаміна з піва, піша Бі-бі-сі.

Фота: Matt Cardy / Getty Images

Гэта вітамін B6. Ён карысны для мозгу, крыві і імуннай сістэмы і змяшчаецца ў многіх відах ежы.

Аўтары даследавання высветлілі, што келіх піва можа даць каля 15% той колькасці вітаміну B6, што патрэбна чалавеку ў дзень, і крыніцай вітаміну можа быць нават безалкагольнае піва.

Гэты вітамін утрымліваюць інгрэдыенты піва — ячмень ці пшаніца, а таксама піўныя дрожджы — і яго не цалкам забівае працэс браджэння.

Вітамін B6 можна атрымліваць з самых розных прадуктаў харчавання. Яго дастаткова шмат у мясе і рыбе, ён таксама змяшчаецца ў аўсяных шматках, бульбе і нуце.

Моцны недахоп вітаміну B6 у чалавека сустракаецца рэдка, аднак часам яго ўзровень бывае паніжаным — часта адначасова з іншымі вітамінамі групы B, напрыклад вітамінам B12, недахоп якога можа прыводзіць да падвышанай стамляльнасці і млоснасці.

У якіх гатунках піва вітаміну больш

Вывучыўшы 65 розных гатункаў піва, купленых у супермаркетах Германіі, аўтары даследавання высветлілі:

Згодна з рэкамендацыямі брытанскай Нацыянальнай службы аховы здароўя, мужчынам у дзень трэба каля 1,4 мг вітаміну B6, жанчынам — каля 1,2 мг.

Літр піва, як устанавілі аўтары даследавання, можа ўтрымліваць ад 0,3 мг да 1 мг.

Як кажа аўтар даследавання, прафесар Мікаэль Рыхлік, такой колькасці вітаміну недастаткова для таго, каб рэгулятары дазволілі піваварам пісаць пра яго на этыкетках, але гэта ўсё ж даволі прыкметная колькасць.

Прафесар Рыхлік падкрэслівае, што вынікі даследавання могуць прыдацца толькі тым спажыўцам, якія «хочуць аптымізаваць прыём вітамінаў».

Традыцыйны нямецкі бок змяшчае больш за ўсё вітаміну B6, таму што ў ім больш алкаголю — ад 6,5%.

Найлепшая крыніца вітаміну B6 — харчаванне

Брыджэт Бенелам з Брытанскага фонду здаровага харчавання кажа, што недахоп вітаміну B6 у жыхароў Брытаніі сустракаецца рэдка, паколькі ён змяшчаецца ў многіх прадуктах харчавання.

«Мы б не сталі рэкамендаваць піва ці любы іншы алкагольны напой у якасці галоўнай крыніцы пажыўных рэчываў. Яны павінны быць у звычайным рацыёне, — кажа яна. — Вельмі малаверагодна, каб у вас быў недахоп B6, хіба што калі ў вас вельмі абмежаваны рацыён».

Па словах Бенелам, праблемы з гэтым вітамінам могуць узнікаць, напрыклад, у людзей з алкагалізмам ці захворваннямі нырак. У такіх выпадках яна рэкамендуе звярнуць увагу і на іншыя важныя вітаміны групы B — B12 і рыбафлавін (B2), якія звычайна змяшчаюцца ў малочных прадуктах і жывёльнай ежы.

«Яны ўдзельнічаюць у метабалізме і вызваленні энергіі», — тлумачыць Бенелам.

Веганам яна раіць атрымліваць гэтыя вітаміны з узбагачаных заменнікаў малака і ёгуртаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула