БЕЛ Ł РУС

Пехлеві закідалі памідорамі на прэс-канферэнцыі ў Берліне

23.04.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Падчас візіту сына былога шаха Ірана, сённяшнага лідара іранскай апазіцыі на эміграцыі Рэзы Пехлеві ў Берлін яго закідалі памідорамі.

Фота: Sean Gallup/Getty Images

Паліцыя паведаміла, што нападнік быў арыштаваны, піша Bild.

Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як Пехлеві выступіў на федэральнай прэс-канферэнцыі. Іншых падрабязнасцяў паліцыя не паведаміла.

Варта адзначыць, што Рэза Пехлеві, якія з канца снежня актыўна заклікаў іранцаў у Іране супраціўляцца, пасля ўдараў 28 лютага ЗША і Ізраіля па краіне рэдка з'яўляецца ў інфармацыйным полі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула