БЕЛ Ł РУС

Беларускія крыптабанкі будуць апераваць 26 крыптавалютамі

23.04.2026 / 14:29

Nashaniva.com

Ім дазволяць 11 аперацый.

Фота: Paul Yeung / Bloomberg via Getty Images

Беларускія крыптабанкі будуць апераваць 26 крыптавалютамі. Пра гэта сёння заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.

«Што да валют, парадку… здаецца, 26 валют вызначана. Найбольш папулярныя — біткойн, эфір, тон, салана, кардана. Яны ўключаны ў пералік крыптавалют, якія можна выкарыстоўваць, уключаны і стэйблкойны. Гэта і USDT, і USDC. Адпаведна, пакуль мы бачым гэтыя 26 валют», — сказаў Аляксандр Ягораў.

Ён таксама паведаміў, што крыптабанкам дазволяць 11 аперацый.

«Пачынаючы ад крыптаўкладу, крыптакрэдыту, закладу крыпты, аперацый стэйкінгу, калі ты перадаеш сваю крыпту, і яна ўдзельнічае ў стварэнні новай крыпты, за што атрымліваеш узнагароду, магчымасці аперацый па перадачы крыпты, гэта значыць трансфер ад адной фізічнай або юрыдычнай асобы іншай фізічнай або юрыдычнай асобе, прадугледжана магчымасць выпуску ўласных токенаў крыптабанкамі. Ну і, зразумела, аперацыі абмену, кастадыяльнага захоўвання — гэта, па сутнасці, калі чалавек перадае сваю крыпту на давернае захоўванне банку», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула