БЕЛ Ł РУС

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам

23.04.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Вайна, якую ЗША вядуць супраць Ірана, доўжыцца ўжо амаль два месяцы, і набліжаецца тэрмін, калі Дональду Трампу і кангрэсменам трэба вызначыцца, як дзейнічаць далей. 

Фота: Alex Brandon-Pool / Getty Images

Закон забараняе прэзідэнту весці вайну без ухвалення Кангрэса даўжэй за 60 дзён. Да 1 мая ў Трампа фактычна будзе тры варыянты, піша The New York Times: звярнуцца да Кангрэса па дазвол на працяг ваенных дзеянняў, пачаць іх згортванне або паспрабаваць абысці абмежаванне.

Бамбардзіроўкі Ірана пачаліся 28 лютага, і Трамп патлумачыў, што дзейнічае ў межах сваіх паўнамоцтваў галоўнакамандуючага з мэтай абароны амерыканскіх баз на Блізкім Усходзе і «прасоўвання жыццёва важных нацыянальных інтарэсаў Злучаных Штатаў», уключаючы «калектыўную самаабарону рэгіянальных саюзнікаў, у тым ліку Ізраіля».

Афіцыйна ён апавясціў Кангрэс у панядзелак, 2 сакавіка; з гэтага дня і адлічваецца 60‑дзённы тэрмін, які заканчваецца 1 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула