Неабыякавыя мінчукі дапамаглі сям’і качак перайсці дарогу ВІДЭА
Кіроўцы спыніліся, каб прапусціць качку з качанятамі і прадухіліць магчымую небяспеку.
Відэа выклікала шмат станоўчых водгукаў у сацсетках. Хлопцам дзякуюць за добры ўчынак і называюць іх «героямі без плашчоў». Качка з качанятамі паспяхова працягнула свой шлях па тратуары.