«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што вельмі не хочацца, каб гэтыя ідэі ператварыліся ў страшную рэальнасць.
Фота: УНІАН
У расіян «вельмі шмат розных хворых ідэй», таму вельмі не хочацца, каб Беларусь была ў іх уцягнута. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў падчас размовы з журналістамі, піша УНІАН.
Адказваючы на пытанне, ці існуе пагроза наступу з боку Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў расіян «вельмі шмат розных хворых і фантастычных ідэй».
«Таму вельмі не хочацца, каб Беларусь была ўцягнута ў гэтыя фантастычныя ідэі і каб яны ператварыліся ў страшную рэальнасць», — падкрэсліў ён.