Самалёт-помнік з мінскай Сцяпянкі пасля рэканструкцыі вярнулі на месца
Самалёт-помнік СУ-7Б, што стаіць у мінскім мікрараёне Сцяпянка, вярнуўся на месца пасля рэстаўрацыі, паведаміла прэс-служба Партызанскага раёна Мінска. 3 сакавіка яго адправілі на рамонт на Мінскі завод цывільнай авіяцыі № 407.
Скрыншот з відэа
Гэты знішчальнік-бамбардзіроўшчык стаіць там ужо больш за 40 гадоў. Спачатку яго паставілі ў гонар савецкіх лётчыкаў, але ў сувязі з тым, што галоўную вуліцу мікрараёна назвалі ў гонар першага Героя Беларусі лётчыка Уладзіміра Карвата ягоны бартавы нумар памянялі на «29». Такі самы нумар меў самалёт, на якім Карват здзейсніў свой подзвіг у 1996 годзе, ахвяраваўшы жыццём дзеля выратавання людзей.
Улады таксама плануюць упарадкаваць тэрыторыю вакол помніка, каб зрабіць гэтае месца больш зручным і прывабным для жыхароў і гасцей.
Чытайце таксама:
Самалёт-помнік з мінскай Сцяпянкі адправілі на рэстаўрацыю
У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35‑гадовага ўзросту