Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю
Згодна з інфармацыяй, атрыманай выданнем The New York Times ад чатырох іранскіх чыноўнікаў, вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі нібыта перанёс як мінімум тры медыцынскія аперацыі і яму патрэбна пратэзаванне нагі.
Маджтаба Хаменеі. Фота: Getty Images
Як сцвярджаюць крыніцы выдання, сыну былога шматгадовага вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменіі Маджтабе, які быў абраны кіраўніком краіны пасля гібелі бацькі, ужо тройчы праводзілі аперацыі на адной назе, а цяпер чакаецца ўстаноўка яму пратэза. Таксама паведамляецца, што Маджтабе Хаменеі аперыравалі руку, функцыі якой паступова аднаўляюцца.
Акрамя таго, сцвярджаецца, што ў Хаменеі ёсць сур’ёзныя апёкі твару і вуснаў, што ўскладняе маўленне. У сувязі з гэтым ён нібыта мае абмежаваныя магчымасці асабіста камунікаваць і выкарыстоўвае перапіску праз пасярэднікаў. Яму неўзабаве будуць рабіць пластычную аперацыю
У артыкуле таксама гаворыцца, што з’яўленне на публіцы вярхоўнага лідара Ірана абмежавана, а доступ да яго — строга кантралюецца. Прынятыя Хаменеі рашэнні нібыта перадаюцца праз давераных асоб і вайсковых чыноўнікаў. Даклады і адказы ад чыноўнікаў ён таксама атрымлівае ў канвертах, у перадачы якіх задзейнічаны цэлы ланцужок кур'ераў і службоўцаў. «Яны ездзяць па аўтамагістралях і прасёлкавых дарогах, на аўтамабілях і матацыклах, пакуль не дабяруцца да яго сховішча», — піша NYT. Генералы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія цяпер рэальна кіруюць краінай, вярхоўнага лідара не наведваюць, асцерагаючыся сябе выдаць і трапіць пад ліквідацыю.
Чытайце таксама:
Вярхоўны лідар Ірана заявіў пра гатоўнасць краіны «зноў нанесці паразу праціўнікам»
Рэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок
Маджтаба Хаменеі захоўвае яснасць розуму і ўдзельнічае ў ключавых рашэннях, але яго твар знявечаны
Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times
Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі