На Піншчыне змагаюцца з лясным пажарам
Каля аграгарадка Новы Двор у Пінскім раёне разгарэўся лясны пажар, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Работнікі МНС, мясцовага лясгаса і сельгаспрадпрыемстваў сумесна ліквідуюць гэты пажар.
На месцы ўзгарання працуюць 8 пажарных аўтацыстэрнаў.
Позна ўвечары 23 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі паведаміла, што пажар удалося спыніць. Пройдзеная агнём плошча пажару склала каля 50 га. Гэта адзін з найбуйнейшых лясных пажараў з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў гэтым годзе.
Чытайце таксама:
Ва Украіне пры мяжы з Беларуссю загарэўся лес
На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл