БЕЛ Ł РУС

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ

24.04.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Амерыканская хакейная ліга абвясціла, што беларускі форвард «Хершы Беарс» Ілля Протас стаў лаўрэатам Мемарыяльнай прэміі Дадлі (Рэда) Гарэта як найлепшы навічок АХЛ у сезоне 2025—2026.

Ілля Протас, фота TheAHL.com

У 69 гульнях сезона АХЛ (другая па значнасці хакейная ліга ў ЗША і Канадзе пасля НХЛ) ён набраў 66 (29+37) пунктаў. 

У першым раўндзе плэй-оф (Кубка Колдэра) яго «Хершы» ў серыі з двух матчаў прайшоў «Брыджпарт». Ілля закінуў шайбу ў першай гульні і адзначыўся галявым пасам у другім паядынку.

Іллю падтрымалі яго старэйшы брат Аляксей і Аляксандр Авечкін

Таксама Ілля выклікаўся ў асноўны склад «Вашынгтона», за які на фінішы сезона НХЛ правёў чатыры матчы: закінуў шайбы і зрабіў тры галявыя перадачы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула