БЕЛ Ł РУС

Невядомы ласун у Вілейскім раёне скраў вуллі з пчалінымі сем'ямі

24.04.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Дзёрзкі крадзёж здарыўся на Дабравешчанне, 7 красавіка, у вёсцы Хаценчыцы.

З 12:00 да 17:30 нехта выкраў пяць вулляў з пчалінымі сем’ямі, піша peramoga.by.

Кошт аднаго вулля — 450 рублёў, агульная сума шкоды — 2250 рублёў.

Але на гэтым зламыснік не спыніўся: прадметам яго злачыннага намеру таксама сталі шэсць гнездавых рамак з расплодам і мёдам на суму 360 рублёў. Уся матэрыяльная шкода склала 2610 рублёў.

Міліцыя просяць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй па дадзеным абуральным факце, звяртацца ў Вілейскі РАУС па тэлефонах: 8(01771)5-41-00, +375-29-344-08-42.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула