На МКАД у раёне Сцяпянкі зменіцца схема руху
Машыны паедуць па знешнім коле.
На МКАД у раёне Сцяпянкі зменіцца схема руху, паведамляюць Мінск-Навіны.
Завяршаецца першы этап рамонту моста на МКАД каля з’езду на вуліцу Карвата. Таму ў ноч на 26 красавіка рух перанясуць з унутранага кальца на знешняе.
Удзельнікаў дарожнага руху просяць улічыць гэта пры планаванні паездак і ўважліва сачыць за знакамі.