БЕЛ Ł РУС

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў

24.04.2026 / 12:50

Nashaniva.com

Польскае ўпраўленне па справах замежнікаў апублікавала звесткі пра беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, піша Reform.news.

Па стане на 1 красавіка розныя дакументы на права пражывання ў Польшчы маюць 139 343 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку:

Варта адзначыць, што ў польскай сістэме сацыяльнага страхавання пры гэтым зарэгістравана больш за 140 тысяч грамадзян Беларусі. Аднак статыстыка ўпраўлення па справах замежнікаў не ахоплівае ўладальнікаў працоўных віз.

У мінулым годзе беларусы падалі 52 550 заяў на атрыманне відаў на жыхарства ў Польшчы, а за першы квартал гэтага года ад грамадзян Беларусі паступіла 15 642 заявы.

Сёлета за першы квартал беларусы атрымалі:

Таксама ў дачыненні да грамадзян Беларусі было вынесена 846 адмоўных рашэнняў аб легалізацыі ў Польшчы, а разгляд 408 спраў быў спынены. Усяго ж за студзень—сакавік упраўленне прыняло 8 345 рашэнняў па заявах грамадзян Беларусі.

64% відаў на жыхарства беларусам былі выдадзены на падставе працы, 25% — уз’яднання сем’яў, 4% — адукацыі, па іншых абставінах — 7%.

Найбольш грамадзян Беларусі пражывае:

У першым квартале гэтага года ўпраўленне выдала грамадзянам Беларусі 1 483 праязныя дакументы (dokument podróży). Усяго ж за 2020—2026 гады беларусы атрымалі 11 016 такіх дакументаў. Для параўнання, уся Польшча за гэты ж перыяд выдала 12 663 дакументы.

Для грамадзян Беларусі ў Польшчы дзейнічае спрошчаны парадак атрымання гэтага праязнога дакумента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула