У Сцяпянку вярнулі знакаміты помнік-самалёт
Учора з’явілася відэа, на якім фюзеляж і асобна крылы перавозяць на аўтатрэйлерах.
У пачатку сакавіка самалёт адправілі на рэстаўрацыю на Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407, піша Blizko.by.
Вось як выглядаў самалёт да рэстаўрацыі.
А вось як зараз:
У планах адміністрацыі — далейшае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, каб гэта знакавае месца стала яшчэ больш камфортным і прывабным для жыхароў і гасцей раёна.
Самалёт стаіць на сваім пастаменце ўжо больш за 40 гадоў. Тады, у 1982 годзе, да 40‑годдзя 1‑га асобнага Тыльзіцкага ордэна Чырвонай Зоркі палка сувязі 1‑й паветранай арміі па просьбе яго камандавання самалёт даставілі з аэрадрома Бабровічы (Гомельская вобласць) у сталічную Сцяпянку.
Першапачаткова ён меў бартавы нумар «77», але пасля перайменавання галоўнай вуліцы ў гонар Уладзіміра Карвата бартавы нумар быў зменены на «29» — як у самалёта, на якім у 1996 годзе загінуў падпалкоўнік Карват.
У самалёта нават ёсць свой афіцыйны адрас: Мінск, вуліца Карвата, 5Е.