БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Пуціна не запрашалі на G20 у Маямі, але ягоны ўдзел быў бы карысны

24.04.2026 / 14:59

Nashaniva.com

«Сумняваюся ў тым, што ён прыедзе», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у Анкорыджы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не пацвердзіў паведамленні МЗС Расіі, пра тое, што яго адміністрацыя запрасіла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Маямі на саміт «Вялікай дваццаткі» (G20) у Маямі, што павінен прайсці ў снежні.

«Ёсць паведамленні, што вы збіраецеся запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт G20 у Маямі. Гэта так?» — спытаў журналіст у Трампа ў Белым доме 24 красавіка.

Прэзідэнт ЗША адказаў: «Не, але калі б ён прыехаў, гэта, верагодна, было б вельмі карысна».

Трамп дадаў, што «не ведае, ці прыедзе Пуцін» і «сумняваецца ў тым, што ён прыедзе, і сказаў, што прытрымліваецца думкі, што «трэба размаўляць з усімі», і зноў раскрытыкаваў былога прэзідэнта ЗША Барака Абаму за рашэнне выключыць Расію з «вялікай васьмёркі».

Напярэдадні МЗС Расіі заявіла, што Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула