193 на 193. Украіна і Расія правялі новы абмен ваеннапалоннымі
Расія і Украіна 24 красавіка правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі па формуле «193 на 193». Пра гэта спачатку паведаміла расійскае Міністэрства абароны, а пазней інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ЗША і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Фота: Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі
Украінскі бок паведаміў, што дадому вярнуліся прадстаўнікі розных сілавых структур: Узброеных сіл, Нацгвардыі, памежнай службы, паліцыі і транспартнай спецслужбы. Сярод вызваленых ёсць параненыя, а таксама тыя, супраць каго ў Расіі былі заведзеныя крымінальныя справы.
Па словах расійскага боку, іх вайскоўцы пасля вызвалення знаходзяцца ў Беларусі, адкуль іх пазней даставяць у Расію для лячэння і рэабілітацыі.
Гэта ўжо не першы абмен за апошні час. Папярэдні адбыўся 11 красавіка, на Вялікдзень — тады бакі абмянялі па 175 ваеннапалонных і вярнулі таксама па сем мірных жыхароў. Яшчэ раней, у сакавіку, прайшлі некалькі буйных абменаў, у тым ліку па 200 і па 300 чалавек. У пачатку лютага бакі абмяняліся 157 ваеннапалоннымі.
Чытайце таксама:
Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен
Украіна і Расія правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў
Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ
У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату