Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паводле інфармацыі ад крыніцы агенцтва AFP, прыбыў з візітам у Азербайджан, піша Руская служба Бі-бі-сі. Афіцыйна пра гэты візіт пакуль не паведамлялася.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images
Азербайджан з 2022 года ў цэлым падтрымлівае Украіну на ўзроўні заяў і гуманітарнай дапамогі, асабліва ў перыяды напружання ў адносінах з Расіяй. Аднак пры гэтым краіна захоўвае цесныя сувязі з Масквой і адыгрывае ролю аднаго з маршрутаў, праз якія Расія часткова абыходзіць міжнародныя санкцыі.
Да гэтага ў пятніцу 24 красавіка Зяленскі наведаў Саудаўскую Аравію, дзе сустрэўся з яе фактычным кіраўніком — наследным прынцам Мухамедам бін Салманам. Па словах украінскага лідара, размова была плённай і закранала пытанні бяспекі, у тым ліку магчымасці абароны паветранай прасторы, а таксама супрацоўніцтва ў энергетычнай і харчовай сферах.
Чытайце таксама:
193 на 193. Украіна і Расія правялі новы абмен ваеннапалоннымі
«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі
Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»
Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным